Перайсці да зместу

Антс Лайкмаа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Антс Лайкмаа
эст.: Ants Laikmaa
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні Ants Laikmaa
Дата нараджэння 5 мая 1866(1866-05-05)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 лістапада 1942(1942-11-19)[1] (76 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства  Эстонія
Дзеці Anu Kilpiö[d]
Род дзейнасці мастак
Жанр пейзаж, партрэт
Вучоба
Уплыў на Woldemar Tank[d] і Priidu Aavik[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Антс Ла́йкмаа (эст.: Ants Laikmaa, да 1935 года Ханс Ла́йпман (эст.: Hans Laipman); 5 мая 1866, Вігала, Эстонія — 19 лістапада 1942, Таэбла, Эстонія) — эстонскі жывапісец; адзін з заснавальнікаў нацыянальнай мастацкай школы.

Нарадзіўся 5 мая 1866 года на ферме Пайба (Paiba) пасёлка Арастэ (Araste) у воласці Вігала Ляэнемааскага павета ў сялянскай сям'і. Жаданне маляваць падштурхнула юнака да пераезду ў Санкт-Пецярбург, дзе ён уладкаваўся на працу ў музей Акадэміі мастацтваў  (руск.).

У 1891 годзе без сродкаў да існавання пешшу з Рыгі дабраўся да Дзюсельдорфа, дзе пры падтрымцы дабрачынцаў вучыўся ў 18911997 гадах, з перапынкамі ў 18911893 і 18961897 гг., у Дзюсельдорфскай акадэміі мастацтваў[2]. Працаваў 18971899 гадах у Дзюсельдорфе.

Пасля вяртання ў Эстонію, адкрыў у Таліне курсы малявання, ператвораныя пазней у мастацкую студыю, якая працавала ў 19031907 і ў 19131932 гадах. Сярод яе навучэнцаў многія эстонскія майстры, такія як А. Уўрытс, О. Каліс, Э. Брынкман, І. Выэрахансу, П. Аавік, Э. Роас і інш. У 1907 годзе ім было арганізавана першае эстонскае мастацкае таварыства.

У 19071909 гадах працаваў у Фінляндыі, у 19091913 гадах Італіі і Паўночнай Афрыцы.

Дом-музей Антса Лайкмаа

У доме Лайкмаа ў Таэбле створаны яго мемарыяльны музей  (эст.).

Працаваў у жанрах партрэта і пейзажа, пераважна ў тэхніцы пастэлі. Сярод твораў: «Маленькая Альма» (1900), «Стары Айтсам», партрэт М. Ундэр (абодва 1904), «Капры» (1911), аўтапартрэт (1917), «Міку» (1926), «Маладуха з Вігалы» (1934), «Зімовы пейзаж» (1938) і інш.

Зноскі

  1. а б Ants Laikmaa // Eesti biograafiline andmebaas ISIK Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Творчасць Антса Лайкмаа Архівавана 28 лістапада 2013.